227

Прэс-канферэнцыя арганізатараў кампаніі "Абаронім незалежнасць"

26.12.2019

У чацвер, 26 снежня, у 14.00 у офісе БСДПГ адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў кампаніі "Абаронім незалежнасць".
У прэс-канферэнцыі  прымаюць удзел:
Алена Анісім
Павел Севярынец
Анатоль Лябедзька
Алена Талстая
Ігар Барысаў
моладзь.
Тэма: акцыя 29-га і Кангрэс за незалежнасць. Удзельнікі агучаць план і маршрут акцыі 29-га, распавядуць пра асноўнае пасланне, пра падачу апавяшчэння ў Мінгарвыканкам, пра новыя формы акцыі.
Дата і час: чацвер, 26 снежня, у 14.00
Адрас: вул. Кульман, 9-608, код В-1331.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!