774

Прэс-аўтапрабег "Па дарогах Ашмянскага краю" (26 мая)

23.05.2017 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Рэдакцыя газеты "Ашмянскі веснік" запрашае калег у прэс-аўтапрабег 26 мая.

ПРАГРАМА

прэс-аўтапрабегу “Па дарогах Ашмянскага краю”, арганізуемага рэдакцыяй газеты “Ашмянскі веснік” з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна 26 мая 2017 года, г. Ашмяны

9.30 да 10.30 - рэгістрацыя і сняданак ўдзельнікаў прэс-аўтапрабегу.
(кафэ "Галактыка", вул. Савецкая, 127).
10.30 – наведванне краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча
(дырэктар УК "Ашмянскі краязнаўчы музей імя.Ф.К.Багушэвіча" Настасся Навіцкая).
11.00-11.40 – знаёмства з гістарычным цэнтрам горада. Наведванне сінагогі, Крыжовай гары па вул. Францішканскай.
Пераезд ў аграгарадок Баруны
12.00-13.00 – экскурсія па аграгарадку (касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, памятны знак у гонар экіпажа самалёта “Ілья Мурамец”, вайсковыя могілкі часоў Першай сусветнай вайны).
Пераезд у аграгарадок Гальшаны
13.15- 13.45 – наведванне памятнага знака пункта “Тупішкі” (в. Цюпішкі) геадэзічнай Дугі Струвэ, уключанай ЮНЕСКА у Спіс Сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны.
Гальшанскае гарадзішча (рэзідэнцыя князёў Гальшанскіх).
14.00- 15.00 - экскурсія па аграгарадку Гальшаны
(памятны знак у гонар Соф’і Гальшанскай - родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў, касцёл Св. Іаана Хрысціцеля, Свята-Георгіеўская царква, дзе знаходзяцца мошчы святой Іўліяніі Гальшанскай, замак Паўла Стэфана Сапегі (міні-прадстаўленне “Гальшанскі замак запрашае”).
Пераезд на хутар Родзевічы
15.00-16.00 - наведванне аграсядзібы “Шляхецкая ваколіца”
(Алесь Варыкіш - гаспадар сядзібы, дырэктар фонда “Краіна замкаў”).

Па усіх пытаннях звяртацца да Ларысы Каханоўскай, +375296934180

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!