219

Прэмія ў галіне журналістыкі расследаванняў для журналістаў і фатографаў. Рэгістрацыя да 30 студзеня 2022 года

14.12.2021

Журналісты і фатографы ўсяго свету могуць прыняць удзел у конкурсе з галоўным прызам у 5 000 долараў ЗША.

Фонд Сідні Хілмана Sidney Hillman Foundation уручыць прэмію, якая прысуджаецца журналісцкім расследаванням, што служаць усеагульнаму дабрабыту.

Удзельнічаць могуць журналісты з ўсяго свету, аднак іх працы павінны быць даступны для аўдыторыі ў ЗША.

У гэтым годзе работы прымаюцца ў наступных катэгорыях: кніга; матэрыял або серыя матэрыялаў, размешчаных у друкаваных або анлайн-газетах; матэрыял або серыя матэрыялаў, размешчаных у друкаваных або анлайн-часопісах; матэрыял або серыя матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір на радыё або тэлебачанні (матэрыялы даўжынёй не менш за 20 хвілін); онлайн/мультымедыя-публікацыі; каментары і аналітыка.

Акрамя грашовай прэміі, пераможцы атрымаюць аплачаную паездку ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання.

Дэдлайн — 30 студзеня 2022 года.

Падрабязная інфармацыя па-ангельску.

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!