770

Прэмія ПРАФОТА (дэдлайн 7 красавіка)

03.04.2017 Крыніца: prafota.by

Сёлета беларускіх фатографаў уганароўваюць у дзвюх намінацыях: «Фатаграфічная» і «Лічбавы сторытэлінг». Дэдлайн падачы матэрыялаў - 7 красавіка.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/snimok_48.jpg

Фатаграфічная прэмія

Прысуджаецца ў дзвюх катэгорыях: дакументальная фатаграфія і арт-фатаграфія

Журы складзе лонг-ліст з дванаццаці дакументальных і арт-фотапраектаў ды шорт-ліст з шасці праектаў. Працы з шорт-ліста ўвойдуць у каталог прэміі ды выставу (папярэдне, адбудзецца ў чэрвені 2017 года ў мінскай прасторы ЦЭХ). Таксама адзін з праектаў у кожнай намінацыі атрымае Гран-пры. Найлепшыя аўтары будуць мець магчымасць наведаць адну з міжнародных фатаграфічных падзеяў: фестываль, майстар-клас ці партфоліа-рэвю (фармат прызу вызначыць аргкамітэт па выніках конкурсу).

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

 

Лічбавы сторытэлінг

Прэміі ў намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» будуць уручацца ў дзвюх катэгорыях: дакументальны лічбавы праект і мастацкі лічбавы праект. У абедзвюх катэгорыях могуць асобна ацэньвацца праекты працягласцю да 10 хвілінаў (кароткая форма) і праекты даўжынёй ад 10 да 30 хвілінаў (доўгая форма).

У намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» могуць удзельнічаць праекты наступных тыпаў:
– лінейны праект;
– нелінейны праект;
– інтэрактыўны праект.

Падрабязней аб ўмовах і журы намінацыі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!