1431

Прэмія імя Энтані Бёрджэса для журналістаў (да 30 лістапада)

14.10.2015 Крыніца: by.odb-office.eu

 

Міжнародны фонд імя Энтані Бёрджэса ў супрацоўніцтве з брытанскім выданнем "Observer" прысуджае прэмію журналістам, якія пішуць пра мастацтва.

Прэмія ўручаецца за лепшы матэрыял (раней не апублікаваны) для друкаванага СМІ ці анлайн-медыя, прысвечаны новым творам мастацтва.

Конкурсныя працы могуць уяўляць: інтэрв'ю ці біяграфічны нарыс пра пісьменніка, мастака, музыканта; эсэ пра новую плыню ці пачынанні ў мастацтве альбо агляд кнігі, фільма, канцэрту, балетнага спяктакля ці тэатральнай імпрэзы.

Конкурсныя матэрыялы мусяць быць напісаны на англійскай мове (прымаюцца таксама перакладзеныя на ангельскую мову працы). Пераможца конкурсу атрымае грашовую прэмію ў памеры 2 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Унёсак удзельніка конкурсу складае 10 фунтаў стэрлінгаў.

Дэдлайн - 30 лістапада 2015 года.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!