430

Прэмія CEI за выбітныя заслугі ў сферы журналісцкіх расследаванняў (падацца да 31 мая)

28.05.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Цэнтральна-еўрапейская ініцыятыва (CEI) і Арганізацыя СМІ Паўднёва-Усходняй Еўропы (SEEMO) завяршаюць прыём на конкурс на атрыманне Прэміі CEI SEEMO Award for Outstanding Merits in Investigative Journalism 2019

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/cei.png

Конкурс дзеліцца на дзве катэгорыі: «Прафесійныя журналісты» (4000 еўра) і «Маладыя прафесійныя журналісты» (1000 еўра).

Прэмія мае за мэту ўганараванне працы журналістаў, якія спецыялізуюцца на расследаваннях, і іх унёску ў журналісцкія расследаванні, нягледзячы цяжкія ўмовы, у якіх яны вымушаныя працаваць.

Конкурс адкрыты для грамадзян 18 дзяржаў: Албаніі, Аўстрыі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Чэшскай Рэспублікі, Венгрыі, Італіі, Македоніі, Малдовы, Чарнагорыі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі і Украіны.

Апошні тэрмін падачы заявак:  31 мая 2019 года, а 23:59 CET.

Падрабязныя ўмовы конкурсу

Форма падачы заяўкі

За дадатковай інфармацыяй пішыце на press@cei.int

Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвічатрымаў міжнародную прэмію за расследаванні дзейнасці казакаў