2573

Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы» газета пераходзіць у інтэрнэт, на паперы зробіцца штомесячнікам

11.05.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

25 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай НН. Вось так выглядала яго першая старонка:

Дызайн заўтрашняга нумара газеты ўзнаўляе той гістарычны момант.

Праз 25 гадоў пасля аднаўлення «Нашай Нівы», праз 110 гадоў ад яе заснавання Рэдакцыя робіць важны крок.
Зараз «Наша Ніва» — гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY.
А на паперы ад 1 ліпеня «Наша Ніва» будзе выходзіць у фармаце штомесячніка на 24 старонках.

За інтэрнэтам — будучыня. Ён даступны імгненна і на ўсёй планеце. Гэта тэхналагічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім свеце.

Пераход з паперы ў інтэрнэт такі ж эпахальны, як калісьці вынаходніцтва кнігадруку ці распаўсюд электрычнасці. Не трэба яго баяцца: беларуская культура, беларуская супольнасць дастаткова моцныя, і лічбавая рэвалюцыя нам дае новыя магчымасці для развіцця.

Папяровы штомесячнік захавае выдавецкую традыцыю. Гэта будзе спакойнае чытво для людзей з іншым тэмпам спажывання інфармацыі. У папяровым штомесячніку будзе друкавацца самае істотнае, нестарэючае: аналітыка, гутаркі, гісторыя, літаратура, - паведамляе рэдакцыя "НН"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!