НЕ - ВАЙНЕ!
223

Правайдэраў абавязалі за некалькі гадзін абмяжоўваць доступ да “забароненых” інтэрнэт-рэсурсаў

23.09.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзыдэнце (ААЦ) выдаў пастанову, якой упарадкуецца працэдура блакавання непажаданых сайтаў. Калі раней пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг правяралі спіс абмежаванага доступу раз на суткі, то цяпер мусяць рабіць гэта кожныя тры гадзіны на працягу дня. 

Дакумент апублікаваны 23 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, прычым пад ім  подпісы кіраўнікоў адразу трох ведамстваў — начальніка ААЦ Андрэя Паўлючэнкі, міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана, міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

Удакладняецца, што пастанова ўступае ў сілу не адразу, а праз месяц пасля  афіцыйнага апублікавання — тобок ад апошняй дэкады кастрычніка.

“Государственная инспекция в день получения уведомления Министерства информации, постановления Генерального прокурора, прокурора области, города Минска включает в список ограниченного доступа: идентификаторы интернет-ресурсов, указанные в решении, уведомлении, постановлении. Если в постановлении перед идентификатором интернет-ресурса – доменным именем в целях конкретизации пределов ограничения доступа также указаны символы «*.», эти символы включаются в список ограниченного доступа (например, «*.#####.com»)”.

Дакументам, у прыватнасці, вызначана, што цяпер да спісу абмежаванага доступу — туды ўносяцца ўсе інтэрнэт-рэсурсы, якія трапілі пад абмежаванні — маюць доступ не толькі Міністэрства сувязі, Міністэрства інфармацыі, КДБ, МУС, КДК ды іншыя сілавікі, але і ўладальнікі навінавых агрэгатараў.

“Государственная инспекция с использованием официального сайта в компьютерной сети Интернет обеспечивает возможность проверки на безвозмездной основе информации о нахождении на момент запроса идентификатора интернет-ресурса в списке ограниченного доступа. Проверка осуществляется на основании запроса, который оформляется посредством заполнения на официальном сайте Государственной инспекции электронной формы и должен содержать доменное имя, или IP-адрес, или URL соответствующего интернет-ресурса”.

Згодна з пастановай, істотна скарачаецца час рэагавання на прызнаных кампетентнымі органамі рознага кшталту “экстрэмістаў”. Так, пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг — правайдэры і мабільныя аператары — абавязаныя на працягу чатырох гадзін ад моманту ўключэння ў спіс "забароненых” абмежаваць доступ да канкрэтнага інтэрнэт-рэсурсу.

Іншымі словамі, калі раней яны павінны былі правяраць базу толькі раз на суткі, то цяпер іх абавязалі рабіць гэта кожныя тры гадзіны ў перыяд з 9.30 раніцы да 21.30 вечара.

“Поставщики интернет-услуг в течение четырех часов с момента включения Государственной инспекцией идентификатора интернет-ресурса в список ограниченного доступа обязаны ограничить доступ. В случае если идентификатор интернет-ресурса включен в список ограниченного доступа только в виде доменного имени (без указания IP-адреса) либо только в виде IP-адреса (без указания доменного имени), поставщики ограничивают доступ по этому идентификатору интернет-ресурса, включая все сетевые порты”. 

Ад пачатку татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці па слядах мірных акцый 2020 года ў “экстрэмісцкія спісы” трапілі дзясяткі найменняў інфармацыйнай прадукцыі. 

Так, “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ў Беларусі прызнаныя звыш 80-ці СМІ, телеграм-каналаў, абʼяднанняў і фондаў.

Спіс у адкрытым доступе выкладзены на сайце МУС. Прысваенне такога статуса адвольнае і не мае нейкай сістэмнасці — каб яго атрымаць, дастаткова проста не ўпісвацца ў ідэялогію рэжыму і быць актыўным у сваёй галіне.

Што да колькасці носьбітаў “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, дык яна яшчэ большая — ужо далёка перасягнула сотню, пра што сведчыць абноўленая “база” на сайце Міністэрства інфармацыі. А калі зазірнуць далей за посттраўматычны 2020-ты, дык агулам “чорны спіс” перавышае 1000 пазіцый.        

Чытайце яшчэ:

Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

Спыніла выхад адна з апошніх незалежных газет Магілёўшчыны

"Нам не сорамна за гэтыя 20 год": літаратурны часопіс "Дзеяслоў" святкуе юбілей

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!