319

Праваабаронцы прызналі палітвязнем блогера Змітра Казлова

01.07.2020 Крыніца: Spring96.org

Блогера Змітра Казлова ("Шэры кот"), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот).

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч. 15 з іх прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

ЗАЯВА: ГА “БАЖ” абурана затрыманнем блогераў і заклікае ўлады выконваць міжнародныя стандарты і абавязальніцтвы

Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!