274

Праваабаронцы падвялі вынікі расследавання массавых катаванняў, якія адбываліся на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года

16.03.2023

Праваабаронцы апублікавалі дакумент, у які ўвайшла 101 задакументаваная гісторыя людзей, якія прайшлі праз здзекі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі высветліў, што ў перыяд з 9-га па 14-е жніўня 2020 года праз ЦІП, разлічаны на 110 чалавек, сілавікі «прагналі» больш за 3000 затрыманых.

 

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі распавёў, што сярод затрыманых былі непаўнагадовыя, людзі пенсійнага ўзросту, людзі з інваліднасцю, выпадковыя мінакі.

Усе затрыманыя траплялі пад прыніжальныя працэдуры, збіваліся, утрымліваліся ў нечалавечых умовах. На падставе 101 задакументаваных гісторый праваабаронцы расказалі:

  • Што адбывалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў горада Мінска

  • Храналогію катаванняў на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года

  • Хто адказны за катаванні ў ЦІП

  • Як кваліфікуюцца дзеянні супрацоўнікаў з пункту гледжання права.

Спампаваць дакумент можна ТУТ

Чытайце яшчэ:

Рэдактара «Інфа-Кур'ера» і яго намесніка змясцілі ў ізалятар, «Белсаюздрук» адмаўляецца браць газеты

Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы

Справа Tut.by: 17 сакавіка агучаць прысуд толькі Золатавай і Чэкінай, астатніх фігурантак «асудзяць, калі знойдуць»

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!