336

Праваабаронцу Валера Шчукіна праводзілі ў апошні шлях. ФОТА

13.10.2020 Крыніца: Svaboda.org

13 кастрычніка Беларусь разьвіталася з Валерам Шчукіным — апазыцыйным палітыкам, праваабаронцам, дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII скліканьня.

Валер Шчукін памёр 10 кастрычніка, яму было 78 гадоў. Разьвітаньне адбылося на вуліцы Альшэўскага ў Менску. Труну Валера Шчукіна як капітана другога рангу несьлі вайскоўцы. На разьвітаньні прысутнічалі журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці.

Пахавалі Валера Шчукіна на Чыжоўскіх могілках Менску.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!