НЕ - ВАЙНЕ!
314

Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

14.11.2022 Крыніца: Вясна

Учора Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту, бо была перазатрымана па новым артыкуле.

Сёння яе справу па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) разглядзелі ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак. 

"На судзе Наста заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ударылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін. Наста моцна захварэла.

За ўвесь гэты час на Акрэсціна атрымалася перадаць лекі, аднак ёсць інфармацыя, што лекі так і не дашлі да Насты. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены", — паведамляюць @humanconstanta.

Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка. Пазней Насту асудзілі на 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

Чытайце яшчэ:

Зміцер Лупач: Я спаліў за сабой усе масты і вярнуцца не магу пры гэтай уладзе

БТ без футбольнага чэмпіяната свету

Журналіста Сяргея Гардзіевіча дадалі ў спіс экстрымістаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!