180

Праваабаронцу Насту Лойку абвінавачваюць па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу

17.02.2023 Крыніца: Радыё Свабода

Насьце Лойцы прад’явілі абвінавачаньне ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК), - піша "Радыё Свабода"

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы Human Constanta.

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 году. Пасьля затрыманьня яе некалькі разоў прысуджалі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 19.1 («Дробнае хуліганства»). Пазьней стала вядома, што яе абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх.

Цяпер Наста Лойка знаходзіцца ў СІЗА-1 Менску.

Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітычнай зьняволенай.

Чытайце яшчэ:

Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”

Онлайн-расследование The Bell. Как проверять аудиофайлы

У спіс экстрэмістаў дадалі журналіста Аляксандра Любенчука і кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!