165

Праваабаронцу Насту Лойка адпусцілі пасля 72 гадзін затрымання

16.08.2021

Праваабаронцу Human Constanta Насту Лойка адпусцілі пасля допыту.

Сёння пасля допыту і 72 гадзін з моманту затрымання праваабаронцу Насту Лойка вызвалілі.

Яна знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў» па справе супраць кіраўніцтва «Вясны». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!