295

Праваабаронцу Леаніду Судаленку прад'явілі абвінавачванне. Ён застаецца пад вартай

28.01.2021 Крыніца: spring96.org

28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" (пазбаўлены рэгістрацыі ўладамі) Леаніду Судаленку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці). Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.

 

Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды яго адвакат змог патрапіць толькі бліжэй да вечара. Затым яго змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца офіс "Гомельскай вясны", прайшоў ператрус, падчас якога былі вынятыя дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджванні).

Увечары 18 студзня была затрымана таксама валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка, якая дапамагала Леаніду Судаленку. Яе вызвалілі праз трое сутак пасля затрымання. А 21 студзеня ў мінскім аэрапорце затрымалі валанцёрку "Вясны" з Рэчыцы Таццяну Ласіцу, якая таксама дапамага Леаніду Судаленку. Яе змясцілі пад варту ў гомельскі СІЗА.

Арестованный правозащитник Леонид Судаленко: Оплачивать чужие штрафы — не преступление

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!