НЕ - ВАЙНЕ!
224

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў прэмію «Цюльпан правоў чалавека»

08.12.2022 Крыніца: БАЖ

Праваабарончую прэмію МУС Нідэрландаў уручылі сёння прадстаўнікам праваабарончага цэнтра "Вясна" у Гаазе.

«Мы верым, што гэтая цяжкая праца рана ці позна прынясе плён, як для нас, так і для ўсёй дэмакратычнай Беларусі. Наша барацьба не скончаная і будзе працягвацца, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, а справядлівасць не адновіцца. І мы можам гарантаваць, што праваабаронцы прыйдуць на дапамогу ў патрэбны час, калі нарэшце наступяць незваротныя змены», — адзначылі прадстаўнікі арганізацыі падчас уручэння, дадае «Вясна».

З 10 арганізацый, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, засталіся толькі тры кандыдаты. Акрамя «Вясны» на ўзнагароду былі намінаваныя Ленг Ауш - камбаджыйскі актывіст, які 22 гады працуе ў сферы правоў чалавека і абароны навакольнага асяроддзя ў Камбоджы, а таксама «Тайскія юрысты за правы чалавека» - арганізацыя, створаная ў 2014 годзе (праз 2 дні пасля ваеннага перавароту. у Тайландзе) групай юрыстаў-праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў.

Лаўрэат прэміі атрымае бронзавы цюльпан і фінансавае ўзнагароджанне ў памеры 100 тысяч еўра.

Чытайце яшчэ:

Ці забароняць у Беларусі YouTube ды Instagram? Эксперты Быкоўскі і Дарашэвіч пра імпартазамяшчэнне сацсетак

Ва Украіне разгарэўся скандал вакол календара з аголенымі журналісткамі

Беларусский расследовательский центр подал жалобу в ООН на решение по иску Каричей

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!