308

Праўленне БАЖ зацвердзіла вынікі конкурсу “Вольнае слова”

05.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Першае пасля невялікага летняга перапынку Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў адбылося ў сераду ў Мінску. На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг працоўных пытанняў журналісцкай арганізацыі.

У прыватнасці сябры Праўлення зацвердзілі вынікі галоўнага штогадовага творчага конкурсу БАЖ “Вольнае слова”. На суд журы сёлета было даслана амаль 200 журналісцкіх працаў у пяці намінацыях.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў наступны чацвер а 14-й гадзіне ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, а шорт-ліст пераможцаў будзе апублікаваны заўтра на нашым сайце.

12 верасня ў Мінску пройдзе і пасяджэнне Рады ГА “БАЖ”.

Таксама сябры Праўлення БАЖ абмеркавалі ўдзел арганізацыі ў запланаваным на 19 лістапада “Форуме па кіраванні інтэрнэтам” і Media Literacy Forum, што пройдзе 16-19 кастрычніка.