296

“Праўда пра Чарнобыль” — канферэнцыя БАЖ у Гомелі 18 красавіка

15.04.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзе? Гомель, арт-прастора “Каўчэг” (праспект Перамогі, 2А)
Калі? 18 красавіка 2019 года,18.00 - 21.00
Уваход вольны!

57155649_580128902509604_7089803275439964160_n.png

Праграма:

18.00-18.10 – уводнае слова ад старшыні Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Міколы Бянько;

18.10-18.50 – выступ чарнобыльскага ліквідатара Адама Варанца “Як улады хавалі інфармацыю пра выбух на ЧАЭС у 1986 годзе”;

18.50-19.00 – відэаінтэрв’ю з кандыдатам тэхнічных навук, сакратаром Камісіі ВС СССР па разглядзе прычын аварыі на ЧАЭС Юрыем Варонежцавым “Чаму замоўчваюцца дадзеныя пра наступствы ад тэхнагеннай катастрофы?”

19.00-19.40 – рэдактар партала «Дзелавы Гомель» Аляксей Харкевіч – пра супярэчлівую статыстыку захворванняў і доступ да інфармацыі пра наступствы радыяцыйнага забруджання;

19.40-20.00 – выступ дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання Віктара Хоміча, “Ці хаваюць праўду пра Чарнобыль?”;

20.00-20.20 – кава-паўза;

20.20-21.00 – журналіст-фрылансер Андрэй Мядзведзеў, “Чарнобыль і прыродныя аб’екты. Што адбываецца на забруджаных радыяцыяй прыродаахоўных тэрыторыях?”

Запрашаем калег!