348

Прапагандысты вырашылі не замарочвацца з пошукам спікераў. Вось як выглядалі тыя, хто ачарняў Бяляцкага на БТ

05.05.2023 Крыніца: Наша Ніва

На БТ выпусцілі сюжэт пра беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў. У ім прапаганда спрабуе дыскрэдытаваць Алеся Бяляцкага і Святлану Алексіевіч. Але ўвагу звяртае іншае, піша "Наша Ніва".

Невядомыя ў капюшонах, у зацемненым пакоі і са змененым голасам — адзіныя суразмоўцы, якіх знайшла прапаганда. Відаць, сапраўдныя людзі адмовіліся ўзводзіць паклёп на вясноўцаў на камеры БТ.

Вядучая Кацярына Ціхамірава здзекліва кажа пра Бяляцкага, што яго «прэміравалі санаторна-курортным лячэннем за дзяржрахунак на шконцы». Праваабаронцу, нагадаем, далі 10 год калоніі (вясноўцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе арганізаванай групай» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», хоць па сутнасці пераследавалі за дапамогу рэпрэсаваным). За кратамі Бяляцкі з ліпеня 2021-га.

Летась Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію. Гэту ўзнагароду прысудзілі яму, а таксама праваабаронцам расійскага «Мемарыяла» і ўкраінскага «Цэнтра грамадзянскіх свабод».

Чытайце яшчэ:

Апублікаваны індэкс свабоды прэсы-2023: Беларусь апусцілася на чатыры пазіцыі

«Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

Улады імкнуцца знішчыць незалежную журналістыку ў Беларусі. Зварот БАЖ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!