418

Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса

30.05.2023 Крыніца: Флагшток

Газета Гомельскага аблвыканкаму выдала прапагандысцкі матэрыял, прысвечаны судоваму прысуду, які сёння вынеслі гомельскаму краязнаўцу і журналісту Яўгену Меркісу. Паседжанні вяліся ў закрытым рэжыме, таму аб справе мала чаго вядома, піша «Флагшток».

Згодна звесткам прапагандысцкай газеты «Гомельская праўда», Яўген Меркіс адпраўляў тг-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама прапагандысты паведамляюць, што Яўген працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Яўген Меркіс пасля прызнання шэрагу незалежных рэсурсаў экстрэмісцкімі спыніў журналісцкую дзейнасць і займаўся краязнаўствам, працаваў над сваім гістарычным рэсурсам «Наш край». Таксама Яўген Меркіс вядомы як арганізатар шматлікіх культурніцкіх падзей Гомеля, абаронца гістарычнай спадчыны горада.

Чытайце яшчэ:

Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады няволі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Польша назвала условие, при котором может ослабить санкции против Беларуси

«Перакладалі на беларускую мову турэмны жаргон». Сукамэрнік расказаў пра палітвязьня, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава


Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!