Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC (Масква) і Сахараўскі цэнтр (Расія) ладзяць міжнародны фотаконкурс "Прамы погляд". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фатографы і фотааматары.
Тэма конкурсу - праблема ўзаемаадносін чалавека з грамадствам і дзяржавай, а таксама шляхі вырашэння гэтых праблем.
Намінацыі конкурсу:
- "Праблема";
- "Канфлікт";
- "Кампраміс".
На конкурс прымаюцца фотасерыі (7-15 здымкаў), створаныя на працягу апошніх 4 гадоў. Апісанне серыі і фатаграфія мусіць быць на ангельскай. Працы пераможцаў увойдуць у фотавыставу.
Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.