НЕ - ВАЙНЕ!
407

Пракурор Віцебскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да “недакладных звестак пра рэферэндум”

09.02.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Рэгуляванне Байнэту

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў zubr.media і xx2022.org. На яго меркаванне, гэтыя інфармацыйныя рэсурсы распаўсюджвалі інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Паводле пракуратуры, на згаданых сайтах публікаваліся недакладныя звесткі пра лютаўскі рэферэндум па Канстытуцыі, а таксама незаконныя заклікі да грамадзян краіны псаваць бюлетэні падчас галасавання.

У прыватнасці, на сайце xx2022.org пракуратура ўбачыла заклік да псавання бюлетэняў для галасавання. А на сайце zubr.media ў артыкуле "Лукашэнка хоча, каб беларусы не ўдзельнічалі ў рэферэндуме" былі заўважаныя “недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум”.

У сваёй пастанове Ігар Украінец указаў, што матэрыялы, выстаўленыя на сайтах, матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь, і пастанавіў доступ да сайтаў xx2022.org і zubr.media абмежаваць на шэсць месяцаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!