347

Пракуратура заблакавала сайт «Брэсцкай газеты»

08.12.2021 Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Пракуратура незадаволеная, што рэдакцыя публікавала інфармацыю, якая «негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў

Доступ да сайту «Брэсцкай газеты» быў абмежаваны паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці, бо інтэрнэт-рэсурс нібыта дапускаў «шматлікія парушэнні», паведамляе «Радыё Свабода».


«Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленнямі, якія распальваюць варожасць па палітычных і ідэалагічных матывах. Публікавалася і іншая інфармацыя, якая відавочна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Раней інфармацыйную прадукцыю сайту «Брэсцкай газеты» улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Сёлета ў студзені газета спыніла выпуск друкаванага выданьня пасля масавых адмоваў з боку друкарняў. Рэдакцыя працягнула працу на сайце і ў сацыяльных сетках.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!