НЕ - ВАЙНЕ!
265

Пракуратура накіравала ў суд "справу БелаПАН"

04.04.2022 Крыніца: Наша Ніва

Пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд справу ў дачыненні да журналіста Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, а таксама галоўнага рэдактара і дырэктара «БелаПАН» Ірыны Леўшынай і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава.

Паводле звестак Генпракуратуры, ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя:

— падрыхтоўка з 14 жніўня 2020 года па 12 студзеня 2021 года не менш за 260 чалавек для ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць парадак, шляхам аплаты штрафаў і іншых рахункаў, звязаных з затрыманнямі (Аляксандраў, Злобіна) (ч. 2 арт. 342)

— аказанне дапамогі фонду «By_help» у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (Аляксандраў, Злобіна) (ч. 1 арт. 356).

— стварэнне з ліку работнікаў БелаПАН і не толькі «групы грамадзян, якая ў 2020-2021 гадах ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць» у выглядзе стварэння «матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму», а таксама «кіраванне такім фарміраваннем» (Аляксандраў, Наважылаў, Леўшына) (ч. 1 арт. 361-1 КК);

— ўхіленне ад выплаты падаткаў ЗАТ «БелаПАН» (шкода каля 450 тысяч рублёў) (Аляксандраў, Наважылаў) (ч. 2 арт. 243 КК).

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!