812

Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў (да 23 красавіка)

01.04.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Маладыя лідары з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз, могуць наведаць еўрапейскія інстытуты ў межах Праграмы візітаў Еўразвязу (EUVP).

http://img.gazeta.ru/files3/70/3850070/flageu-pic4-452x302-1791.jpeg

У праграме могуць удзельнічаць: палітыкі (сябры нацыянальных/рэгіянальных парламентаў, палітычных партый, дарадцы палітыкаў); афіцыйныя прадстаўнікі ўрада/парламента, хто мае паўнамоцтвы ў значных для Еўразвязу сферах; СМІ; прадстаўнікі аналітычных цэнтраў і акадэмічных колаў; сябры ды актывісты прафсаюзных арганізацый і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці (праваабаронцы, абаронцы правоў жанчын, навакольнага асяроддзя).

Удзельнікі праграмы змогуць даведацца пра дзейнасць Еўразвязу, лепш зразумець сутнасць еўрапейскіх каштоўнасцей і функцыі еўрапейскіх інстытутаў улады.

Кожны навучальны візіт будзе распрацаваны такім чынам, каб найлепш адпавядаць працоўнаму профілю і інтарэсам удзельнікаў.

Звычайна паездка EUVP разлічана на 5 дзён працы ў Бруселі (Бельгія). Для тых, хто спецыялізуецца на палітычнай сферы, яе працягваюць яшчэ на 3 дні - у Страсбургу (Францыя). Праграмы візітаў ладзіць сакратарыят EUVP.

Выдаткі на дарогу і суткавыя ўдзельнікаў фінансуюцца ў межах праграмы EUVP. Па пытаннях візавай падтрымкі кандыдаты з краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) мусяць звяртацца ў Прадстаўніцтва Еўразвязу ў сваёй краіне.

Інфармацыю пра працэс падачы заявак можна знайсці на сайце праграмы.

Дэдлайн - 23 красавіка 2016 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!