182

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: запрашэнне маладым лідарам (да 5 красавіка)

14.03.2019 Крыніца: eeas.europa.eu

Беларусы, чыя кар'ера мае дачыненне да Еўрапейскага саюза, запрашаюцца да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2020 годзе.

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза дае маладым спецыялістам магчымасць наведаць інстытуты ЕС і пазнаёміцца ​​з яго палітыкай, каштоўнасцямі і людзьмі. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт ў Брусель, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый і іншыя спецыялісты.

Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і прапрацаваць некалькі гадоў у сваёй прафесійнай сферы. Яны павінны быць ва ўзросце прыкладна ад 25 да 45 гадоў і мець абумоўленую кар'ерай цікавасць да Еўрапейскага саюза. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў.

Калі Вы хацелі б сустрэцца са сваімі еўрапейскімі калегамі і зразумець, як функцыянуюць інстытуты ЕС, падайце заяўку да 5 красавіка 2019 года. Калі ласка, запоўніце тры ніжэйпералічаныя формы і адпраўце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Application for EUVP 2020" у тэматычнай радку.

- Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца). Для даведкі прадстаўляем узор матывацыйнага ліста: model_statement_of_purpose.doc

- Curriculum Vitae

euvp_model_cv.doc

- Форма заяўкі

2020euvp_application_form.doc

Вынікі адбору будуць абвешчаныя ў другой палове 2019 года, пасля чаго з кожным удзельнікам будуць ўзгодненыя даты візіта.

Дадатковая інфармацыя пра EUVP