515

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: прымае заяўкі на ўдзел у 2021-м годзе. Дэдлайн — 5 чэрвеня

14.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (European Union Visitor Programme) арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусэль (часам таксама ў Страсбург) для спецыялістаў, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб яны маглі пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС і сваімі калегамі і партнёрамі, што працуюць у гэтых інстытутах. У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі, журналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты, сферы чыіх прафесійных інтарэсаў уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

Удзельнікі павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некальніх гадоў. Праграма EUVP не разлічана на студэнтаў. Удзельнікі павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай у ступені, дастатковай для вядзення працоўных сустрэч падчас візіта.

Еўрапейскі саюз аплочвае удзельнікм пералёт, пражыванне, візу ды страхоўку.

Заяўкі на ўдзел у праграме 2021 года прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года. Калі ласка, запоўніце тры формы, прыведзеныя ніжэй, і адпраўце іх электроннай поштай Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі на адрас [email protected]europa.eu з пазнакай "Application for EUVP 2021" у тэматычным радку.

- Матывацыйны ліст (для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма Вашага візіта адпавядала Вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) Вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх Вы хацелі б сустрэцца):
euvp_2021_statement_of_purpose.docx

- Curriculum Vitae

model_curriculum_vitae.docx

- Форма заяўкі

2021_euvp_application_form_2_0.doc

Вынікі адбору будуць вядомыя напрыканцы 2020 года, пасля чаго Прадстаўніцтва звяжацца з кожным з адабраных удзельнікаў, каб ўзгадніць даты візіта ў Брусэль у 2021 годзе.

Дадатковая інфармацыя пра Праграму EUVP

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!