354

Праграма па стратэгічных камунікацыях (да 22 верасня)

13.09.2023 Крыніца: телеграм-канал adu.place

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі прапануе стыпендыі для навучання на праграме ў галіне стратэгічных камунікацый. Курсы будуць выкладаць вядучыя міжнародныя навуковцы i навукоўкi з Інстытута стратэгічных камунікацый (Вялікабрытанія) і Відземскага Ўніверсітэту прыкладных навук (Латвія)

Неабходныя дакументы: 

— копіі дыплома і выпіскі з ацэнкамі (з сертыфікаваным перакладам на ангельскую мову)
— CV
— матывацыйны ліст

Каб пацвердзіць веданне мовы, кандыдаты і кандыдаткі павінны прайсці ўнутраны моўны тэст і сумоўе на ангельскай мове. IELTS/TOEFL не патрэбны 

Якія выдаткі будуць пакрыты?

Стыпендыя прадугледжвае пакрыццё ўсяго кошту праграмы. Усе выдаткі, звязаныя з двума навучальнымi візітамі ў Рыгу, таксама будуць кампенсаваныя. Тое ж самае тычыцца візавых збораў

Працоўная мова: ангельская

Для каго: прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасцi і амбасадаў Вялікабрытаніі ў наступных краінах: Беларусь, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан і Малдова

Калі і дзе: лістапад 2023 — красавік 2024, анлайн. Таксама будзе арганізавана два навучальныя візіты ў Рыгу ў пачатку 2024 года

Як падацца: адправіць неабходныя дакументы на пошту dents@sympodium.net 

Дэдлайн: 22.09

Падрабязнасці ТУТ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!