946

Праграма міжрэдакцыйных абменаў для журналістаў (да 20-га жніўня і 20-га кастрычніка)

04.07.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Фонд развіцця СМІ (Media Development Foundation) (Украіна) і медыяпраект MyMedia прапануюць маладым журналістам праграму міжрэдакцыйнага абмену.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі і маладыя рэпарцёры (з досведам працы максімум 5 год) з любой краіны свету. Арганізатары прапануюць аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях ТБ, радыё, друкаваных і анлайн-СМІ Ўкраіны. Праграма абмену ўключае майстар-класы медыяэкспертаў і рэдактараў.

Працяг стажыроўкі - ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў. Стыпендыя для ўкраінскіх удзельнікаў складае 560 еўра, для замежных - 650 еўра. Арганізатары не аплочваюць выдаткі на транспарт і пражыванне. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай, украінскай ці рускай мовай.

Дэдлайны - 20-га жніўня і 20-га кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!