НЕ - ВАЙНЕ!
1015

Праграма міжрэдакцыйнага абмену для журналістаў (Украіна)

01.02.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Фонд развіцця СМІ і праект "MyMedia" (Украіна) ладзяць праграму міжрэдакцыйнага абмену для маладых журналістаў з любой краіны. Праграма ўключае аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях тэлебачання, радыё, анлайн- і друкаваных СМІ Ўкраіны, удзел у трэнінгах і майстар-класах украінскіх і замежных экспертаў. У праграме могуць удзельнічаць: студэнты факультэтаў журналістыкі, маладыя медыяспецыялісты з досведам працы максімум 5 гадоў.

Працяг стажыроўкі - ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў.

Для ўдзельнікаў праграмы прадугледжана стыпендыя (560 еўра для ўдзельнікаў з Украіны і 650 еўра для ўдзельнікаў з іншых краін).

Кандыдаты мусяць валодаць адной з наступных моваў: ангельская, руская, украінская. Дэдлайны падачы заяўкі - у залежнасці ад даты стажыроўкі ў 2016 годзе.

Каб атрымаць падрабязную інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!