693

Праграма мікрагрантаў для падтрымкі праектаў у жанры журналістыкі рашэнняў (да 20 чэрвеня)

17.06.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі

 

Transitions, чэская арганізацыя, якая спэцыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнэрства й Заходніх Бальканаў, запускае конкурс мікрагрантаў для стварэньня праектаў у жанры журналістыкі рашэньняў у Беларусі.

1_sxn66dlewnhidw_q9ctqnq.png

Журналістыка рашэньняў - падыход да асьвятленьня праблемы, які апісвае як уласна праблему, так і адказ грамадзтва на яе. Рэпартажы ў гэтым жанры могуць выглядаць па рознаму, аднак маюць некалькі агульных ключавых характарыстык. Па-першае, яны глыбока аналізуюць адказ грамадзтва на праблему; па-другое - заглыбляюцца ў глыбінныя прычыны праблемы; па-трэцяе, дэманструюць вынік і плён (альбо адсутнасьць) гэтага адказу, і спрабуюць адказаць, чаму менавіта адказ (не) спрацаваў.

Мікрагранты прызначаны для журналістаў і рэдактараў, якія базуюцца ў Беларусі і хочуць паўдзельнічаць ва ўгрунтаваньні журналістыкі рашэньняў у Беларусі, дапамагаючы распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэньняў сацыяльных праблем.

Журналісты фрылансары таксама могуць зьвяртацца па падтрымку. Умоваю атрыманьня гранту з'яўляецца адбор праекта камандай Transitions ды ўдзел у трэнінгу, які адбудзецца ў Беларусі 28 ды 29 чэрвеня. Памер мікрагранту складае 400 эўра, палова выплачвацца перад пачаткам працы, палова - пасьля публікацыі праекту. Каманда Transitions ды Solutions Journalism Network забясьпечвае непарыўнае вядзеньне адабраных праектаў аж да моманту публікацыі ў часопісе Transitions ды партнэрскіх выданьнях.

Графік працы:

  • Прыём заявак: да 20 чэрвеня 2019

  • Першасны адбор заявак для ўдзелу ў трэнінгу - да 24 чэрвеня 2019

  • Трэнінг - 28-29 чэрвеня

  • Канчатковы адбор праектаў у жанры журналістыкі рашэньняў, якія бяруцца ў працу: да 3 ліпеня

  • Праца над праектам ды публікацыя - да 15 кастрычніка

Пазнаёміцца са сьпісам падставовых вымогаў да праекту можна вось ТУТ.

Падаць заяўку можна вось ТУТ. Тэрмін прыёму заявак - да канца дня 20 чэрвеня.

З пытаньнямі можна зьвяртацца да:

Луція Чэрна, lucie.cerna@tol.org (ангельская, чэская мовы)

Ляксей Лявончык, alaksiej.lavoncyk@gmail.com (беларуская мова)