329

Праграма Magnum Foundation Fellowship для фатографаў у ЗША (да 4 студзеня)

18.12.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

Праграма Magnum Foundation Fellowship прапануе настаўніцтва і стыпендыю фатографам, якія ў крытычным перыядзе развіцця як фатографы. Стажыроўка будзе праходзіць 12 тыдняў з лютага па красавік (Нью-Йорк). 20 гадзін у тыдзень - на асабісты праект і 20 гадзін у тыдзень на праекты фонду Magnum Foundation. Арганізатары прапануюць 500$ у тыдзень. Заяўкі прымаюцца да 4 студзеня 2019.

Падчас праграмы, удзельнікі і ўдзельніцы працуюць у Нью-Ёрку над праектамі, якія дэманструюць прыхільнасць да працы ў грамадзянскай супольнасці. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы могуць заводзіць сувязі з арганізацыямі, эксперыментаваць з новымі формамі і тэхнікамі. Удзельнік або ўдзельніца атрымліваюць настаўніцтва і падтрымку ад супрацоўнікаў Magnum Foundation.

Падчас працы над праектам, удзельнікі і ўдзельніцы праграмы становяцца неад'емнай часткай каманды і арганізацыі, і робяць уклад у развіццё фонду. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць у розных праектах: даследаванні сацыяльных пытанняў, пошук новых тэхналогій і платформаў, арганізацыя мерапрыемстваў. Кандыдаты і кандыдаткі павінны мець вопыт у адной з абласцей: стварэнне відэа, графічны дызайн, новыя тэхналогіі, даследаванне.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаюцца заяўкі ад практыкаў, якія знаходзяцца ў крытычным моманце свайго развіцця як фатографа.

  • Павінны мець вопыт у адной з абласцей: стварэнне відэа, графічны дызайн, новыя тэхналогіі, даследавання.

 

Крыніца: magnumfoundation.org