1521

Прафесійны фактчэк-марафон «Давярай, але правярай!» (рэгістрацыя да 18 красавіка)

17.04.2023 Крыніца: Арганізатары

Фактчэк-марафон складаецца з васьмі вебінараў на платформе ZOOM, якія будуць праходзіць па серадах з 19 красавіка па 7 чэрвеня 2023 года. Ён цалкам практыкаарыентаваны і прадугледжвае актыўны удзел навучэнцаў у абмеркаваннях і выкананні практычных заданняў падчас вебінараў.

На Фактчэк-марафоне для беларускіх журналістаў, блогераў, рэдактараў і ўладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў эксперты падзеляцца карыснымі рэкамендацыямі па верыфікацыі інфармацыі, пазнаёмяць з алгарытмамі праверкі фактаў, методыкамі, сервісамі і інструментамі, выкарыстанне якіх дазволіць вам адрозніць праўду ад фэйка і падрыхтаваць аргументаваныя і спраўджаныя матэрыялы.

Хачу ўдзельнічаць у Фактчэк-марафоне

Чым для вас карысны Фактчэк-марафон:

- Зразумееце, якія задачы вырашае фактчэкінг і чаму без яго не абыйсціся.

- Атрымаеце працуючыя правілы і спецыяльныя методыкі праверкі інфармацыі, якія дапамогуць павысіць давер да журналісцкіх матэрыялаў, пазбегнуць самых распаўсюджаных памылак і судовых разбіральніцтваў.

- Вывучыце алгарытм выяўлення і абвяржэння фэйкаў.

- Высвятліце, як працуюць тэорыі змовы і чаму да іх звяртаюцца прапагандысты.

- Разбярэцеся, чым маніпуляцыя адрозніваецца ад фэйка (і што больш небяспечна), як працуюць пяць асноўных маніпулятыўных тэхнік у навіновай інфармацыйнай карціне і якія простыя інструменты дазваляюць іх выкрыць.

- Створыце ўласны фактчэк-алгарытм.

 

Асноўныя трэнеры і спікеры Фактчэк-марафона:

Віктар Малішэўскі, медыяэксперт, у журналістыцы 28 гадоў.

Ірына Сідорская, спецыялістка ў сферы камунікацыі, незалежная даследчыца, доктар філалагічных навук, кіравала групай даследчыкаў «Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе».

Вольга Юркова, сузаснавальніца незалежнай украінскай арганізацыі StopFake.org.

Аляксей Шота, галоўны рэдактар і выдавец Hrodna.life, медыятрэнер.

Дзмітрый Стаянаў, фактчэкер (OCCRP, RISE Moldova, BIC)

 

З чаго складаецца Фактчэк-марафон? Папярэднія даты і тэмы вебінараў, якія праходзяць па беларускім часе

19 красавіка, 18:00 — 20:30  — Фактчэкінг за 5 хвілін. Тэхналогія фактчэкінга на падставе рэальных кейсаў. 

26 красавіка, 18:00 — 20:30  — Даступныя і бясплатныя інструменты фактчэкінгу.

3 мая, 18:00 — 20:30 — Кейс-стадзі па выкарыстанні найбольш складаных інструментаў праверкі інфармацыі.

10 мая, 18:00 — 20:30  — Чым маніпуляцыя адрозніваецца ад фэйку. Як гэта працуе і што больш небяспечна.

17 мая, 18:00 — 20:30 — Канспіралогія ў медыйнай прапагандзе: распазнаванне і супрацьдзеянне.  Или кейс-стадзи

24 мая, 18:00 — 20:30 — Кіберзброя Deepfakes: як выявіць візуальны кантэнт з маніпуляцыямі.

31 мая, 18:00 — 20:30 — Верыфікацыя карыстальніцкага кантэнта ў надзвычайных сітуацыях і паўсядзённай працы. 

7 чэрвеня, 18:00 — 20:30 — Фактчэкінг як рэдакцыйны стандарт. Практыкум па правядзенні ўласных фактчэкінгавых даследаванняў.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць Фактчэк-марафон, атрымаюць па заканчэнні сертыфікат. Рэгістрацыя на Фактчэк-марафон магчымая да 18.04.2023, 12:00 па Мінску.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Удзельнікі, якія прайшлі конкурсны адбор, атрымаюць запрашэнне і спасылку на канферэнцыю на платформе ZOOM за дзень (18 красавіка), а таксама за гадзіну да пачатку першага вебінара, які адбудзецца 19 красавіка а 18.00.

Фактчэк-марафон “Давярай, але правярай” праходзіць ў межах праекта ад Рэгіянальнага офіса Прадстаўніцтва Фонда ім.Фрыдрыха Эберта «Дыялог Усходняя Еўропа»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!