НЕ - ВАЙНЕ!
1316

Праект “Тваё заўтра” прадставілі ў Гродне

22.07.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праект для моладзі, што мае еўрапейскую адукацыю, прэзентавалі ў Гродне ў цэнтры “Трэці Сектар”. Гэты праект – агенцтва “Тваё заўтра”(yoto.by), якое з’яўляецца пляцоўкай для камунікацыі паміж бізнесам і людзьмі, што вяртаюцца ў Беларусь з еўрапейскай адукацыяй пасля праграмы Каліноўскага.

Пра сутнасць праекту службе маніторынгу ГА “БАЖ” расказала яго каардынатарка Наталля Літвіненка:

– У пэўны момант прадстаўнікі камітэта “Салідарнасць” зразумелі, што яны вельмі шмат каму дапамаглі атрымаць адукацыю за мяжой, але пасля вяртання гэтыя людзі маюць цяжкасці ў пошуках працы. Мы пачалі збіраць матэрыял, сустракацца з кансулятамі еўрапейскіх краін, каб лабірваць “каліноўцаў”, і распавядалі пра тое,  якія яны файныя і як шмат могуць змяніць. Таксама мы вырашылі сабраць базу прадпрыемстваў, якія гатовы дзяліцца  вакансіямі.

Удзельнікам гэтай ініцыятывы, па словах Наталлі Літвіненка, можа стаць любы жыхар Беларусі: для гэта трэба проста зарэгістравацца на старонцы yoto.by ці ўвайсці туды праз сацыяльныя сеткі.

Прэзентацыя пляцоўкі і яе старонкі ў інтэрнэце будзе адбывацца цягам бліжэйшых 2 месяцаў і ў іншых гарадах Беларусі і скончыцца ў канцы верасня вялікай сустрэчай ў Мінску.  

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!