2850

Праект “Інфаграфер” прадставілі ў Гродне

29.03.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Праект infographer.by, які дазваляе з дапамогай сучасных вызуальных эфектаў уразнастаіць кантэнт СМІ, прадставілі ў Гродна.

Чым цікавы праект беларускім журналістам, распавёў адзін з яго каардынатараў Кірыл Стаселька:

– Гэта візуальны анлайн-часопіс, які існуе ў фармаце сайта і суполак у розных сацыяльных сетках. Чаму візуальны – таму што большая частка яго матэрыялаў пададзеная ў фармаце інфаграфікі, карцінак. Сёння ў інтэрнэт-СМІ людзі ўсё менш схільныя чытаць вялікія тэксты – ім прасцей успрымаць інфармацыю праз адзін позірк. Да таго ж, калі графічна карцінка прывабная, гэта выклікае пазітыўныя эмоцыі.

Прадстаўнікі “Інфаграфера” ўжо супрацоўнічалі з рознымі незалежнымі СМІ – напрыклад, сайт Радыё Свабода замаўляў у іх інфаграфіку. Сярод цікавых матэрыялаў, прадстаўленых у Гродна, – “Хто герой для Беларусі”, “”Хто самы пладавіты па творах беларускіх пісьменнік” ды іншыя матэрыялы.

Па словах каардынатара праекта, у красавіку 2016 года “Інфаграфер” распачынае серыю конкурсаў, пераможцам якіх абяцаюць цікавыя падарункі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!