355

Працягваюцца атакі на журналістаў у рэгіёнах

13.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Працягваюцца атакі на журналістаў, якія пачаліся на мінулым тыдні.

Да выдаўца брэсцкага часопісу "Бинокль" Дар'і Гарашчанкі прыйшлі сілавікі. Яе павезлі на допыт, але потым адпусцілі. 

Сілавікі прыходзілі ў "Бинокль" у студзені, пасля чаго праца гарадскога анлайн-часопіса была перапыненая (сайт, сацыяльныя сеткі, тэлеграм-канал перасталі існаваць).

Да рэдактаркі «Бинокля» Ксеніі Пятровіч таксама прыходзілі з ператрусам. Але яе не было на месцы прапіскі — дома была маці, ператрус не адбыўся.

Таксама з вобшукам раніцай прыйшлі да брэсцкай фатографкі Вольгі Латышавай.

Да бухгалтара «Моцных навінаў» Ганны Стрэльчанка прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. На мінулым тыдні вобшукі адбыліся ў дзевяці работнікаў гэтага медыя, а таксама ў рэдакцыі. Бухгалтар «Сильных Новостей» Ганна Стрэльчанка на волі. Пасля ператрусу Ганну адвезлі на допыт у РАУС. У Ганны канфіскавалі тэхніку, нататнікі і пячаткі. Яна не выходзіла на сувязь 11 гадзін.

У рэдакцыі сайта «Магілёўскі рэгіён» ператрус скончаны. Сілавікі забралі кампутары і іншыя носьбіты інфармацыі.

Заўтра рэдактара сайта Змітра Салаўёва і ягоную жонку выклікаюць у міліцыю.

Тым часам галоўнага рэдактара Змітра Салаўёва міліцыянты выклікалі на «прафілактычную гутарку».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!