305

«Працягваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы ні на што», — некаторыя вынікі нядаўняга апытання БАЖ

20.03.2023 Крыніца: Аўтар сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў

Большасць беларускіх калег, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў, застаюцца ў прафесіі. Пра гэта сведчаць вынікі нядаўняга апытання, якое праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

БАЖ дзякуе ўсім, хто паспеў паўдзельнічаць у апытанні, якое скончылася роўна за дзень да таго, як арганізацыя займела «эктрэмісцкі» статус. Дарэчы, 86 % рэспандэнтаў абралі для адказаў беларускамоўную версію формы нашага апытання! 

Многія адзначылі, што адчуваюць стомленасць ад дрэнных навін ці перажылі выгаранне. Тыя ж калегі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, часцей спасылаліся на такія складанасці: немагчымасць сустракацца з роднымі і блізкімі, цяжкі псіхалагічны стан, вывучэнне замежнай мовы і пошук працы па прафесіі.

Паводле вынікаў, удзел у апытанні ўзялі ў асноўным калегі і каляжанкі, якія непасрэдна працуюць у медыя або медыясферы журналісцкіх ці рэдактарскіх пасадах.

Як вынікае з адказаў, БАЖ асацыюецца ў калег з прафсаюзам, свабодай слова, калегамі, маніторынгам парушэнняў правоў журналістаў і нават з офісам насупраць журфака БДУ.

Тры найбольш папулярныя адказы на пытанне, чаму чытаюць публікацыі, падрыхтаваныя БАЖ: «давяраю як незалежнай арганізацыі», «сачу за магчымасцямі (адукацыйныя, грантавыя і інш.)» і «адчуваю такім чынам, што я — частка супольнасці».

Найбольш цікавяць жа нашых чытачоў адукацыйныя магчымасці, практычныя парады і тое, як працуюць журналісты ў Беларусі і ў эміграцыі.

Звычайна за нашымі інфармацыйнымі матэрыяламі сочаць праз Telegram, дзякуючы рассылцы і на сайце БАЖ. 

Найбольш важным родам дзейнасці асацыяцыі калегі лічаць адукацыйныя магчымасці для медыйшчыкаў, падтрымку журналістаў, асвятленне актуальнай інфармацыі медыярынку і маніторынг сітуацыі з парушэннем правоў супрацоўнікаў СМІ.

Чытаць яшчэ:

Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

Як змагаліся з “гіпнажабай” у Гомелі — ток-шоу “Патрэба ў незалежным ТВ і інфармацыйная бяспека”

«Вядучы АНТ напісаў мне: «Ты здохнешь на помойке». Іван Падрэз расказаў пра эвакуацыю сям’і з Харкава, Ігара Тура і Лукашэнку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!