1242

Працягнуты прыём матэрыялаў на творчы конкурс для сябраў БАЖ (да 13 траўня)

08.05.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння, 8 траўня быў прызначаны, як апошні дзень прыёма матэрыялаў на творчы конкурс-фэст для сябраў БАЖ. Але аргкамітэт конкурсу, улічваючы фінішную актыўнасць, вырашыў на некалькі дзён працягнуць прыём твораў на конкурс. Таму, калі хтосьці сумняваўся, або не паспяваў, а можа, і ўвогуле, не звярнуў увагу, то паспяшайцеся. Магчыма, вы паспееце ўскочыць у апошні вагон. Асабліва гэта тычыцца патэнцыйных удзельнікаў конкурсу аўтарскай песні…

Такім чынам, прыём матэрыялаў на ўсе творчыя конкурсы прадоўжаны да 13 траўня 2018 года (уключна). Умовы і патрабаванні конкурсу застаюцца ранейшымі. 14-15 траўня кампетэнтнае журы (склад будзе абвешчаны пазней) ацэньвае конкурсныя творы і вызначае лаўрэатаў. Усе астатнія тэрміны, у тым ліку, дата правядзення фіналу творчага конкурса-фэста ў Бабруйску, не змяняюцца.

Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя ў горад на Бярэзіне, дзе 27 траўня адбудзецца фінал творчага конкурса-фэста. У праграме — захапляльная экскурсія па Бабруйску, адкрыццё выставы пераможцаў фотаконкурса, канцэрт з удзелам лаўрэатаў і чальцоў журы, узнагароджанне пераможцаў.

Па-ранейшаму, чакаем вашай актыўнасці! Калі узніклі дадатковыя пытанні, пішыце на адрас аргкамітэта конкурсу: tkfbaj2018@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!