2517 0

Пра ўнёскі сябраў ГА “БАЖ”

13.01.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Шаноўныя калегі! Згодна з рашэннем Рады арганізацыі ад 16 верасня мінулага года, з пачатку 2016 года памер штогадовых сяброўскіх унёскаў у арганізацыі складае 2 базавыя велічыні. Па стане на 01.01.2016 гэта – 420 тысяч беларускіх рублёў.

Для непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў памер унёскаў застаўся ранейшым – 1 базавая велічыня (210 тысяч рублёў). 

Павелічэнне памеру сяброўскіх унёскаў выклікана ростам выдаткаў на арэнду і камунальныя плацяжы офіса, а таксама на прадастаўленне сервісаў сябрам арганізацыі.

Паводле Статута, сябры ГА “БАЖ” абавязаныя разлічвацца па ўнёсках да канца кожнага каляндарнага года.

Зрабіць гэта можна наступнымі шляхамі:

1. Заплаціць непасрэдна ў офісе ГА “БАЖ” альбо перадаць унёскі ў офіс праз кіраўнікоў Вашых рэгіянальных суполак.

2. Пералічыць унёскі на рахунак ГА “БАЖ” у банку.

Для гэтага Вам спатрэбяцца наступныя рэквізіты арганізацыі:
р/с 3015103045015 у ААТ “БПС-Сбербанк” РД №700 па г. Мінску, код 369;
атрымальнік плацяжу – ГА “БАЖ” УНП 101111171,
прызначэнне плацяжу – сяброўскія ўнёскі на статутныя мэты арганізацыі

Пры аплаце неабходна абавязкова ўказаць прозвішча, імя,  імя па бацьку сябра ГА “БАЖ”, які сплочвае ўнёскі.

Прыклад квітанцыі (PDF)

Каб даведацца памер запазычанасці па сяброўскіх унёсках, Вам неабходна звярнуцца ў офіс ГА “БАЖ” па тэлефонах 8(017)2036366, 8(029)1267098 альбо праз пошту press@baj.by.

Дзякуем Вам за своечасовую аплату ўнёскаў!

Каментары