НЕ - ВАЙНЕ!
1954

Пра правы чалавека проста – Брэст, 27 верасня, 14:00, уваход вольны!

22.09.2015

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае калег і чытачоў на “Жывыя размовы” з праваабаронцамі ў Брэсце ў гэтую нядзелю.

27 верасня ў жыхароў Брэста будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату і атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны.

На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў культурным цэнтры “Грунтоўня” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія дзейнічаюць па ўсёй Беларусі.  

Наведнікі змогуць паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзян у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцый, жорсткага абыходжання з жывёламі і  іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

У кожнага падчас мерапрыемства будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады наконт жыццёвых сітуацый, якія на першы погляд падаюцца невырашальнымі. 

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю, 27 верасня, у культурным цэнтры “Грунтоўня” па адрасе: г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 14.

Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму, калі не будзеце паспяваць да пачатку, – усё адно прыходзьце! Уваход вольны. 

Ад мінскага офіса ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” удзел у мерапрыемствы возьме прэс-сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!