992

Польшча пацвердзіла рашэнне пазбавіць права на пражыванне ў краіне журналіста «Russia Today»

18.11.2015 Крыніца: Паводле jourdom.ru

 

Агульнапольскае ўпраўленне па справах замежнікаў пакінула ў сіле рашэнне аб ануляванні права на пражыванне ў Польшчы пазаштатнага карэспандэнта міжнароднай медыягрупы «Russia Today» ў Варшаве Леаніда Свірыдава.

Гэта рашэнне будзе абскарджана ў судзе, паведаміў адвакат журналіста.

МЗС Польшчы 24 кастрычніка 2014 г. анулявала журналісцкую акрэдытацыю Свірыдава, які працуе ў Варшаве з 2003 года.

Яго акрэдытацыю штогод падаўжалі ў МЗС Польшчы, у апошні раз гэта было зроблена ў студзені 2014 года, аднак у кастрычніку 2014 Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) выступіла з прадстаўленнем ў МЗС Польшчы аб яе ануляванні. Адразу ж пасля таго, як расійскі карэспандэнт быў пазбаўлены акрэдытацыі, польскія ўлады пачалі адміністрацыйную працэдуру пазбаўлення Свірыдава віду на жыхарства.

Усе дакументы па справе былі засакрэчаныя. Паводле інфармацыі польскай «Газеты Выборчай», Свірыдаў лабіяваў у Польшчы інтарэсы расійскага бізнэсу і спансараваў паездкі польскіх журналістаў у Расію.