649

Побач з Жодзіна затрымлівалі журналістаў "Белсата", склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі

05.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

На выездзе з Жодзіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную групу канала "Белсат". Журналісты Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў правялі ў пастарунку каля трох гадзін. На іх склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), журналістаў чакае суд.

Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў сёння здымалі пікеты па збору подпісаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Адзначым, учора была затрыманая здымачная група "Белсату" ў Бабруйску. На Аляксандра Баразенку і Алену Дубовік склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), а таксама забралі ў іх мабільныя тэлефоны і тэлекамеру. Пасля гэтага журналістаў адпусцілі з РАУСа.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!