НЕ - ВАЙНЕ!
940

Плюс-мінус дваццаць гадоў: што адбываецца з медыя сёння і чым гэта адгукнецца заўтра?

19.05.2016 Крыніца: Fly-uni.org

Публічная лекцыя Сяргея Сахарава (галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса CityDog.by). 20 мая, 18.30, ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16).

У 1939 годзе, каментуючы дэманстрацыю тэлебачання на сусветнай выставе, адзін з аглядальнікаў “Нью-Ёрк Таймс” пісаў: “Праблема тэлебачання ў тым, што людзі павінны сядзець і трымаць свае вочы прылепленымі да экрана; сярэдняя амерыканская сям'я не мае на гэта столькі вольнага часу”.

Калі зараджалася тэлебачанне, многія прагнозы будучыні гэтага феномену гучалі скептычна – здавалася, што яму няма месца ў тым ладзе жыцця, які ўсталяваўся ў звычайнага чалавека. Аднак сталася наадварот – гэты кірунак масмедыя так моцна паўплываў на людзей, што гэта чалавек з цягам часу пачаў выбудоўваць свой распарадак дня ў адпаведнасці з праграмай перадач улюбёных тэлеканалаў.

Вы скажаце, што Вас гэта не датычыць, бо вы ўжо даўно не аматар тэлебачання? Але ж са з'яўленнем Інтэрнэту і перамяшчэннем масмедыя ў прастору глабальнай сеткі гэты працэс ўплыву на чалавека, яго свядомасць, сістэму каштоўнасцяў, матывацыю дзеянняў стаў яшчэ больш адчувальным. Сёння цалкам відавочна, што медыясфера – гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэляў, гэта важны фактар фармавання чалавека.

Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат "жаўцізны"? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды?

Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.

20 мая 2016 г. Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні запрашаюць на адкрытую лекцыю Сяргея Сахарава, галоўнага рэдактара інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by.

Таксама гаворка пойдзе пра пазіцыянаванне інтэрнэт-выданняў, перспектывы стварэння “машыны часу” і пра тое, як гэта паўплывае на сродкі масавай інфармацыі.

Лекцыя будзе праходзіць у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!