246

Пісьменнік Віктар Шэндэровіч вырашыў з'ехаць з Расіі

11.01.2022 Крыніца: nashaniva.com

Пісьменнік, публіцыст, паэт і драматург Віктар Шэндэровіч паведаміў, што вырашыў з'ехаць з Расіі.

«Я прыняў рашэнне перачакаць звонку», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Шэндэровіч не ўдакладніў, куды менавіта адправіцца. У якасці прычыны ад'езду пісьменнік назваў крымінальную справу паводле пазова бізнэсмэна Яўгена Прыгожына, аб судзімасці якога Шэндэровіч заявіў у эфіры «Эхо Москвы».

Пасля слоў пісьменніка Прыгожын падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды ў дачыненні да Шэндэровіча, «Эхо Москвы» і яго галоўнага рэдактара Аляксея Венядзіктава. Прадпрымальнік запатрабаваў выдаліць звесткі з публічнага доступу, абвергнуць іх і спагнаць кампенсацыю з Шэндэровіча і заснавальнікаў «Эхо Москвы» — па 5 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 172 тысяч беларускіх).

24 снежня Прыморскі раённы суд Санкт-Пецярбурга спагнаў з радыёстанцыі на карысць Прыгожына 1 мільён расійскіх рублёў (34 тысячы беларускіх), а з Шандаровіча — 100 тысяч (3 400 беларускіх).

Пасля гэтага Прыгожын накіраваў у паліцыю заяву аб распачынанні супраць пісьменніка крымінальнай справы аб паклёпе. Па гэтым артыкуле Шэндэровічу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, нагадвае РБК.

«Ад асабістага ўдзелу ў крымінальнай справе <…> я, мабыць, устрымаюся», — напісаў Шэндэровіч. Ён растлумачыў, што справа хутчэй у дасудовых мерах, чым у крымінальным тэрміне: артыкул пра паклёп у Расіі прадугледжвае абмежаванне волі на час следства.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!