650

Пінскага блогера Мікалая Клімовіча пакаралі штрафам

13.02.2023 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Адміністрацыйны працэс адбыўся ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска 10 лютага. Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў блогера і грамадскага актывіста Мікалая Клімовіча вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф – 111 беларускіх рублёў.

Пінчука судзілі паводле арт. 19.10 КаАП за тое, што ў сацыяльнай сетцы "Одноклассники" ён дазволіў сабе пасмяяцца з карыкатуры на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме.

Блогер не ставіў значок “клас” ці “падзяліцца”, а проста смайлік “смешна”. Паводле спадара Мікалая, ён не збіраўся распаўсюджваць гэтыя карыкатуры, а проста пасмяяўся з іх.

Мікалай Клімовіч не збіраецца абскарджваць рашэнне суда, бо лічыць гэта марнаваннем часу.

Чытайце яшчэ:

Асуджаны экс-дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў працуе ў швейным цэху калоніі

Скончался журналист Олег Панфилов

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў апеляцыю журналіста Сяргея Сацука

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!