Перавагі сяброўства

- Вы робіцеся сябрам афіцыйна зарэгістраванай у Мін­істэрстве юстыцыі журналісцкай арганізацыі, што падвышае Ваш статус пры выкананні прафесійных абавязкаў у розных умовах і сітуацыях. Вы можаце атрымаць пасведчанне з пячаткай, якое пацвярджае Вашу прыналежнасць да журналісцкай супольнасці.

- Вы аўтаматычна робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) - уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой ГА "БАЖ" з'яўляецца з 1997 года. Вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету. (ПАРАДАК АТРЫМАННЯ)

- Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю - у тым ліку і на прадстаўленне Вашых інтарэсаў у судзе.

- Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць ГА "БАЖ" сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.

- Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесийных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці - як у Беларусі, так і за мяжой.