НЕ - ВАЙНЕ!
343

Перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер”

20.09.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Беларусі и за мяжой перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер” — babruysk.by. Пра гэта 19 верасня паведамілі чытачы, якія спрабавалі наведаць інтэрнэт-рэсурс.

За мяжой і праз VPN сайт адчыняецца не ва ўсіх. Прычыны праблем з доступам да сайта на тэрыторыі Беларусі невядомыя.

16 верасня стала вядома пра затрыманне галоўнага рэдактара “Бобруйского курьера” Анатоля Санаценкі. Паводле інфармацыі бабруйскіх журналістаў, яго арыштавалі на 15 сутак.

Што спадару Анатолю паставілі ў віну і калі менавіта адбыўся суд — дагэтуль невядома.

“Бобруйский курьер” — незалежная рэгіянальная газета. Пачала выходзіць у 1991 годзе. У 2010 годзе праз рэпрэсіі спыніўся выхад папяровай версіі, але выданне працягнула працу ў інтэрнэце. Журналістаў “БК” шмат разоў затрымлівалі і судзілі за іхпрафесійную дзейнасць.

Нагадаем, у жніўні паводле рашэння Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны сайт яшчэ адной недзяржаўнай бабруйскай газеты “Вечерний Бобруйск”. Прычыны блакавання таксама дагэтуль невядомыя.

Читайте ещё: 

«Мастакі і дызайнеры нейкі час працавалі з бомбасховішчаў»: як станавілася на крылле медыя «Сойка»

Внучка Лукашенко стала ведущей спортивного шоу на гостелеканале

Маці журналіста Кастуся Шыталя днямі наведаў віцебскі ГУБАЗіК

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!