2294

Пераможцам конкурсу “Свабодны палёт” стаў Антон Сурапін

29.12.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "БАЖ"

Праўленне ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 29 снежня ўзнагародзіла пераможцу сёлетняга конкурсу “Свабодны палёт”, у якім па традыцыі штогод спаборнічаюць найлепшыя фрыланс-гісторыі.

“Свабодны палёт” — гэта літаральны пераклад тэрміну “фрыланс”. Гэтая ідэя свабоды і пакладзеная ў аснову конкурсу. Яго арганізатары адмаўляюць традыцыйныя рамкі ды абмежаванні.

На конкурс прымаюцца работы, незалежна ад жанру, даты ды месца апублікавання, і нават сам факт апублікавання не такі ўжо істотны. Галоўнае — каб гэта было пра беларускі фрыланс. Конкурс праводзіцца з 2012 года.

Сёлета пераможцам конкурсу журы назвала журналіста Антона Сурапіна за тэкст “Як я быў журналістам-фрылансерам і медыяасобай”, дзе малады чалавек апісвае прыгоды апошніх некалькіх год свайго жыцця і працы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!