1512

Пераможца «Прэс-фота Беларусі 2015» – Максім Сарычаў

16.04.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фатограф атрымаў гран-пры сёлетняга конкурса за серыю «598 скрадзеных дзён» – пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых па ўсёй Беларусі напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.

«Напярэдадні Чэмпіяната свету па хакеі 2014 гады па ўсёй Беларусі было арыштавана больш за 300 чалавек: грамадзянскія і сацыяльныя актывісты, валацугі, прастытуткі. Па выстаўленых абвінавачаннях суд выносіў прысуды на тэрміны ад тыдня да месяца. Праект пра тое, што прапусцілі людзі, трапіўшы ў турму. Штодзённае жыццё, каханыя людзі і сябры, планы, штодзённыя дробязі, радасці і засмучэнні ў адзін момант засталіся на волі і ва ўспамінах. Рэальнасць звузілася да пракуранай камеры са зламаным унітазам, брудным матрацам, гарбатай у алюміневым кубку, чаканнем лістоў і дня вызвалення»,так апісваецца серыя-пераможца на сайце pressphoto.by.

Некалькі фота з серыі «598 скрадзеных дзён». Усю серыю, як і фота іншых пераможцаў, можна паглядзець на сайце конкурса pressphoto.by:

Вынікі шостага адкрытага незалежнага фотаконкурса («ледзьве не сказаў – шматпакутнага» – адзначыў вядоўца цырымоніі Аляксандр Памідораў) былі агучаныя ўвечары 16 красавіка ў галерэі партала TUT.by.


Фотасесія пераможцаў. Фота Радыё "Свабода"


Сябры ГА "БАЖ" Уладзімір Грыдзін і Сяргей Балай - сярод рэкардсменаў па колькасці атрыманых дыпломаў. Фота Радыё "Свабода"

Намінацыі і месцы:

«Навіны»

Адзіночныя:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск). Фота з адкрыцця XXXV з’езда Саюза камуністычных партый у Мінску:

2 месца – Кірыл Хілько (Мінск). Былы палітвязень і лідар беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Дашкевіч падчас чакання суда гутарыць са сваёй жонкай праз шкло міліцэйскага аўтамабіля:

3 месца – Сяргей Серабро (Віцебск). Грамадскасць Віцебска развітваецца з вядомым паэтам Давідам Сімановічам ля морга на ўскрайку горада, бо гарадскія ўлады так і не далі памяшканне для жалобнай цырымоніі:

Спецыяльную адзнаку журы атрымаў Уладзімір Грыдзін - аўтар фота, зробленага 20 кастрычніка 2014 года, на 10-ю гадавіну гібелі Веранікі Чаркасавай, каля яе магілы:

 

«Навіны»

Серыі:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск)

2 месца – Аркадзь Собалеў (Мінск)

3 месца – Сяргей Балай (Мінск)

 

«Спорт»

Адзіночныя:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

2 месца – Мілана Харытонава (Брэст)

3 месца – Іван Уральскі (Мінск), Сяргей Балай (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Таццяна Зяньковiч.

Серыі:

1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

2 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

3 месца – Кірыл Хілько (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Антон Дацэнка.

 

«Прырода»

Адзіночныя:

1 месца – Міхаіл Капычко (Магілеў)

2 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

3 месца – Віктар Гіліцкі (Мінск)

Серыі:

1 месца – Ганна Іванова (Мінск)

2 месца – Павел Восіпаў (Мінск)

 

«Мастацтва і забавы»  

Адзіночныя:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

3 месца і 2 месца – Яўген Ерчак (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Аляксандр Саенка.

Серыі:

1 месца – Алег Ігнатовіч (Мінск)

2 месца – Антон Мартысевіч (Мінск)

3 месца – Сяргей Балай (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Яўген Новак.

 

«Традыцыі»

Адзіночныя:

1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)

2 месца – Сяргей Балай (Мінск)

3 месца – Сяргей Міхайлаў (Салігорск)

Серыі:

1 месца – Сяргей Балай (Мінск)

2 месца – Аляксей Столяраў (Маладзечна)

3 месца – Ігар Матвееў (Віцебск)

 

«Партрэт»

Адзіночныя:

1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)

2 месца – Сяргей Балай (Мінск)

3 месца – Яўген Ерчак (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Алег Ігнатовіч.

Серыі:

1 месца – Максім Сарычаў (Мінск)

2 месца – Аляксандр Веледымовіч (Віцебск)

3 месца – Аляксандра Салдатава (Мінск)

Спецыяльная адзнака журы - Аляксандр Кладаўа, Юлія Назарава.

 

«Паўсядзённае жыццё»

Адзіночныя:

1 месца не прысуджалася.

2 месца – Сяргей Гапон (Мінск) і Яўген Ацецкі (Мінск)

3 месца – Сяргей Марозаў (Гродна)

Спецыяльная адзнака журы - Надзея Бужан, Наталля Дораш.

Серыі:

1 месца – Настасся Храловіч (Мінск)

2 месца – Паліна Рукавічкіна (Мінск)

3 месца – Надзея Бужан (Мінск)

 

«Украіна» (Акрамя беларускіх, бралі ўдзел фатографы з Расіі, Украіны, Літвы)

Адзіночныя:

1 месца – Сяргей Гапон (Мінск)

2 месца – Аляксанр Васюковіч (Мінск), Яўген Малалетка (Кіеў)   

3 месца – Васіль Фядосенка (Мінск), Аляксандр Ратушняк (Кіеў)

Серыі:

1 месца – Артурас Марозавас (Каўнас)

2 месца і 3 месца – Яўген Малалетка (Кіеў)


Фота В. Заміроўскага


Жанна Літвіна і Вадзім Заміроўскі. Фота Радыё "Свабода"

Ганаровы дыплом ад ГА «БАЖ» уручыла старшыня арганізацыі Жанна Літвіна аднаму з пачынальнікаў і натхняльнікаў конкурса «Прэс-фота Беларусі» Вадзіму Заміроўскаму

Уладальнік Гран-пры Максім Сарычаў у прамове падзякаваў Юлі Дарашкевіч, якая таксама стаяла ля вытокаў «Прэс-фота Беларусі» і шмат робіць для развіцця фотажурналістыкі ў нашай краіне. 

Выстава будзе працаваць у галерэі TUT.by да 23 красавіка 2015 года з 9.00 да 18.00 па буднях (Мiнск, пр. Дзяржынскага, д.57, 9 паверх). Фота В. Заміроўскага.