НЕ - ВАЙНЕ!
168

«ПераменNOW» — анлайн-школа па фандрайзінгу і не толькі (Дэдлайн 22.06 да 23:59)

17.06.2022 Крыніца: sekktor

Free Belarus Center (https://t.me/freebelaruscenter) і Action Office (https://t.me/action_ukraine) запрашаюць актыўных беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-школе «ПераменNOW», прысвечанай пошуку фінансавання і, у прыватнасці, напісанню заявак на донарскую падтрымку. 

Тэма: «Рэсурсы для грамадзянскіх ініцыятываў і дзе іх шукаць. Фандрайзінг, грантрайтынг, краўдфандынг». 

У праграме:  4 анлайн-інтэнсівы + практычная частка, дзякуючы якой вы навучыцеся пісаць праектныя заяўкі і шукаць неабходныя рэсурсы.

Калі: 29.06, 1.07, 4.07, 7.07 у вячэрні час, зручны для ўдзельнікаў і ўдзельніц. Больш падрабязна — пасля рэгістрацыі.

Удзел бясплатны, аднак колькаць месцаў абмежаваная.

Дэдлайн: 22.06 да 23:59.

Падаць заяўку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!